BE RU EN

У Кітаі вынайшлі ўстойлівую да вады і агню паперу

  • 6.01.2017, 12:52

Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што больш нідзе ў свеце такога матэрыялу не існуе.

Кітайскім навукоўцам атрымалася распрацаваць устойлівую да ўздзеяння агню і вады паперу. Новы матэрыял паводле сваіх характарыстык не мае аналагаў у свеце, піша ТАСС.

Папера была распрацаваная групай даследчыкаў на чале з прафесарам Шанхайскага інстытута керамікі пры Кітайскай акадэміі навук Чжу Інцзю. Распрацоўшчыкі ўжо накіравалі запыт на атрыманне патэнта на сваё вынаходніцтва ў Кітаі.

Гэтая неарганічная папера досыць эластычная, трывалая і не схільная да механічных пашкоджанняў у экстрэмальных умовах. Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, новы матэрыял вытрымлівае ўздзеянне тэмпературы 200 градусаў па Цэльсіі. Дзякуючы сваёй структуры, папера таксама адштурхвае ваду нават у тым выпадку, калі яна пашкоджана механічна. На ёй не застаецца ніякіх слядоў пры судакрананні з малаком, кавай, сокам або гарбатай.

З практычнага пункту гледжання, мяркуюць навукоўцы, існуе маса варыянтаў прымянення новага матэрыялу: ад выкарыстання для захоўвання асабліва важных дакументаў да рэкламных шчытоў на вуліцах.

Апошнія навіны