BE RU EN

Пад Віцебскам зламаўся аўтобус з Прыднястроўя, турысты замярзалі

  • 6.01.2017, 10:25

У Віцебскім раёне зламаўся аўтобус, які ехаў з Прыднястроўя ў Санкт-Пецярбург.

Турысты замярзалі — тэмпература паветра на вуліцы была мінус 18 градусаў.

Як піша ў Фэйсбуку прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц, здарэнне адбылося а 17 гадзіне ў чацвер каля вёскі Копці. У аўтобусе лопнула левае задняе кола. У салоне знаходзіліся 7 пасажыраў і 2 кіроўцы. Апошнія самі спрабавалі адрамантаваць тармазную сістэму і замяніць кола, рухавік быў выключаны, салон не ацяпляўся.

Супрацоўнікі ДАІ і прадстаўнікі мясцовых уладаў дапамагалі адаграваць замежнікаў, пакуль іх транспарт не адрамантавалі. Са сталовай бліжэйшай вёскі была прывезеная гарбата. Рамонт працягваўся блізу гадзіны. Пасля гэтага даішнікі суправаджалі аўтобус у Віцебск для дыягностыкі. Праз нейкі час турысты працягнулі сваю паездку ў Расею.

Апошнія навіны