BE RU EN

Літоўскі еўрадэпутат: БелАЭС згадваецца ў кожнай рэзалюцыі Еўрапарламенту

  • 5.01.2017, 21:01

У будаўніцтве Астравецкай АЭС існуе шэраг хібаў.

Еўрадэпутат ад Літвы Петрас Аўштравічус паведаміў «Белсату», што неўзабаве ў Астравец можа прыехаць спецыяльная група прадстаўнікоў Эўрапейскага парламенту.

«У кожнай рэзалюцыі Еўрапарламента згадваецца будаўніцтва Астравецкай АЭС. Але Лукашэнка ўдалося схаваць гэтае пытанне ад еўрапейскіх палітыкаў», - кажа еўрадэпутат ад Літвы Петрас Аўштравічус.

Са слоў ініцыятара стварэння спецыяльнай нефармальнай групы па БелАЭС у Еўрапарламенце, якую ўзначальвае прадстаўніца «зялёных» з Нямеччыны Рэбека Хармс, у найбліжэйшай будучыні плануецца візіт сябраў гэтай групы ў Астравец.

«Мы бачым шэраг хібаў у будаўніцтве АЭС. Спадзяюся, што Беларусь разумее важнасць адказнага дыялогу з суседзямі і ЕЗ», - заявіў Аўштравічус.

Еўрадэпутат адзначыў, што будаўніцтва БелАЭС не ў трэндзе энэргетычнай палітыкі Еўропы.

«У Еўропе адыходзяць ад ядзернай энэргетыкі. Беларусь ідзе ў зваротным кірунку. Мне цяжка зразумець, чаму так адбываецца. Ці ёсць у гэтым нейкая стратэгія?», - пытаецца Петрас Аўштравічус.

Апошнія навіны