BE RU EN

«Нагуаль» выступіць у Варшаве на праваслаўныя Каляды

  • 4.01.2017, 20:36

Выступам у польскай сталіцы беларускі гурт скончыць свае святочныя канцэрты.

Святочныя застоллі можна сумясціць з культурнай праграмай, калі зазірнуць у менскі клуб «Грай». Тут цягам апошняга каляднага тыдня адбываюцца шмат якія мерапрыемствы, а вечарамі выступае з канцэртамі гурт «Нагуаль», паведамляе «Радыё Рацыя».

- Мы вельмі любім займацца такімі ўмоўнымі славеснымі канструкцыямі, калі спрабуем вызначыць наш стыль. Пакуль найбольш кароткае і адначасова ёмістае азначэнне гэта - шаманскі рок-н-рол, бо сюды мы адначасова ўкладваем і рок-н-рольны пачатак і элементы хуліганства. І ў той жа час гэта такая пэўная архаічная, каранёвая музыка. Але гэта можа быць і іншае азначэнне - і трансбалотны біт, балотны панк, што там у нас яшчэ было, эзатэрычны шансон, фолк сюррэалізм, фолк мадэрн, - распавядае ўдзельнік гурта Ягор Квартальны.

Гурт «Нагуаль» закончыць свае святочныя канцэрты выступам на праваслаўныя Каляды ў Варшаве. Імпрэза пад назвай «Otwarta Zamkowska» пройдзе ў Старой Празе.ге.

Апошнія навіны