BE RU EN

І смех і грэх: спецыялістам першага разраду дадалі паўдаляра на месяц

  • 4.01.2017, 13:52

Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду ў Беларусі выглядае як здзек.

Новая тарыфная стаўка першага разраду будзе ўжывацца для аплаты працы з 1 студзеня 2017 года. Адпаведная пастанова, як паведамляе БелТА, змяшчаецца ў дакуменце Саўміна.

Стаўка, ад якой залежаць заробак бюджэтнікаў, вырасце на 1,2 рубля і будзе складаць 31 рубель (раней - 29,8 рубля).

Летась тарыфная стаўка першага разраду павышалася двойчы: з 1 студзеня і з 1 красавіка - абодва разы на 3 тысячы ранейшых рублёў.

«Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна забяспечыць пераразлік заробку работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў з улікам каэфіцыентаў карэктавання», - адзначае Саўмін.

Апошнія навіны