BE RU EN

У Вольгі Нікалайчык адбіраюць дом у Менску

  • 4.01.2017, 11:46

Улады наклалі арышт на нерухомую маёмасць рэжысёркі і грамадскай актывісткі.

Пра гэта Вольга Нікалайчык паведаміла ў «Фэйсбуку».

Пастанову аб арышце дома плошчай 85,5 квадратных метраў за незаплачаныя адміністрацыйныя штрафы падпісала начальніца аддзела прымусовага выканання Людміла Клыга.

«Адабралі мой дом, маё жыллё – за неаплачаныя штрафы. А штрафы за што? Па 400-500 даляраў за выхад на мірны пікет? А з працы гэб'ё звальняе - з любой, усё маё жыццё, як прыйшла ў Беларусь бяда - Лукашэнка з яго кодлам. Будуць адказваць усе яны - прыйдзе час», - напісала актывістка.

Нагадаем, што Вольга Нікалайчык брала ўдзел практычна ва ўсіх акцыях апазіцыі за апошні час.

Раней улады спрабавалі канфіскаваць і прадаць за нявыплачаныя штрафы лецішча грамадскай актывісткі Ніны Багінскай. Маёмасць пенсіянеркі выстаўлялася на таргі, але не знайшлося ахвочых яе купляць.

Апошнія навіны