BE RU EN

Менская гімназістка выкінулася з акна шматпавярховіка

  • 31.01.2017, 17:36

Навучэнка гімназіі №11 саскочыла з 14-га паверха дома №43 на вуліцы Славінскага, размешчанага побач з гэтай установай адукацыі.

Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».

Са слоў жыхароў дома №38 на вуліцы Каліноўскага, цела гімназісткі выявілі каля пад'езда 43-га дома блізу 11:00.

– Следчы камітэт разбіраецца ў абставінах гібелі вучаніцы гімназіі, – паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова. – Цяпер следчыя скончылі агляд месца здарэння. Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.145 (давядзенне да самагубства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Для высвятлення ўсіх абставінаў, у тым ліку прычын і ўмоў гібелі непаўналетняй, апытваюцца сваякі, суседзі, аднакласнікі і педагагічны склад гімназіі.

Апошнія навіны