Незаўважаны астэроід падляцеў да Зямлі ў 6 разоў бліжэй за Месяц
- 30.01.2017, 11:39
Аб'ект памерам з грузавік зблізіўся з Зямлёй 30 студзеня прыкладна а 8 раніцы паводле менскага часу.
Не ўсе астэроіды, што збліжаюцца з Зямлёй, атрымліваецца ўгледзець загадзя.
Да прыкладу, аб'ект пад назвай 2017 BH30 заўважылі ўсяго за некалькі гадзін да «падыходу» да нашай планеце. Пра гэта паведамляе Cnet (пераклад – tut.by).
Нябеснае цела прайшло на адлегласці 65280 кіламетраў ад паверхні Зямлі. Выданне характарызуе гэта як «жудасна блізка» — гэта ў 5,8 разоў менш, чым адлегласць да Месяца.
Па памеры астэроід 2017 BH30 параўнаем з грузавіком, яго даўжыня складае 4,6 — 10 метраў. Яго траекторыя не перасякалася з Зямлёй, аднак нават у выпадку сутыкнення ён не прынёс бы сур'ёзных наступстваў.
Аб'ект зблізіўся з Зямлёй 30 студзеня прыкладна а 8 раніцы па менскім часе. Заўважылі яго спецыялісты аб'яднання «Каталінскі нябесны агляд» за некалькі гадзін да збліжэння з планетай.