BE RU EN

Стала вядома аб вяртанні «Адмірала Кузняцова» ў Расею

  • 3.01.2017, 21:29

Ужо ў гэтым месяцы авіяносец можа ўзяць курс на Севераморск.

Цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў» і цяжкі атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі», што выконвае баявыя задачы ў Міжземным моры, ужо ў студзені можа ўзяць курс на Севераморск - вайскова-марскую базу Паўночнага флоту Расеі. Пра гэта паведаміла ў аўторак, 3 студзеня, агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную інфармаваную крыніцу.

«Чакаецца, у студзені «Адмірал Кузняцоў» і «Пётр Вялікі» закончаць далёкі паход і пойдуць да родных берагоў», - распавёў суразмоўца агенцтва.

Авіяносец «Адмірал Кузняцоў» - найбуйнейшы карабель ВМФ Расеі. Яго даўжыня - 306 метраў. На судне пастаянна ўзнікалі тэхнічныя праблемы. Апошнім разам карабель знаходзіўся на рамонце ў 2015 годзе, а па вяртанні з Міжземнага мора зноў сыдзе на рамонт з мадэрнізацыяй. Палубная авіяцыя з гэтага карабля павінна была здзяйсняць баявыя вылеты з кастрычніка 2016 да студзеня 2017 года.

Апошнія навіны