BE RU EN

У Полацкім раёне маршрутка з людзьмі ўрэзалася ў джып

  • 3.01.2017, 9:47

Мікрааўтобус занесла, і ён урэзаўся ў прыпаркаваны ля абочыны пазадарожнік.

У Полацкім раёне маршрутка з пасажырамі ўрэзаўся ў джып і перакулілася, паведамілі БелТА ў дзяжурнай частцы ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося ўвечары 2 студзеня.

«Мікрааўтобус занесла, і ён урэзаўся ў прыпаркаваны ля абочыны пазадарожнік, пасля чаго перакуліўся.

Пасажырам давялося выбірацца праз адзіны выхад – дзверы кіроўцы. Аварыя не належыць да ўліковых, бо ў ёй абышлося без пацярпелых: ніхто ў маршрутцы паранены не быў», - патлумачылі ў дзяжурнай частцы.

Апошнія навіны