BE RU EN

Кіраўніка Бабруйскага райвыканкама затрымалі за хабар

  • 27.01.2017, 14:27

Чыноўнік атрымаў вялікі хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур.

Са слоў начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Кавальчука, былы старшыня Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Каваленка абвінавачаны ў атрыманні хабару больш чым на 20 тысяч даляраў.

Як піша БелаПАН, справа ў дачыненні да Каваленкі была распачатая 14 лістапада 2016 года паводле часткі 3 артыкула 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду). Чыноўніка ўзялі пад варту.

«У 2015-2016 гадах за разгляд пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, ён атрымаў у якасці хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур Бабруйска грашовыя сродкі на суме блізу 20 тысяч даляраў ЗША, а таксама блізу 25 мільёнаў недэнамінаваных рублёў», - сказаў Кавальчук.

Начальнік абласной міліцыі ўстрымаўся ад больш падрабязных каментароў, адзначыўшы, што крымінальная справа былога чыноўніка пакуль вядзецца.

Апошнія навіны