BE RU EN

Кіраўнік Мінабароны Брытаніі назваў «Адмірала Кузняцова» «караблём ганьбы»

  • 25.01.2017, 21:30

Са слоў Майкла Фелона, місія крэйсера толькі павялічыла пакуты сірыйскага народа.

Кіраўнік Мінабароны Вялікабрытаніі Майкл Фелан назваў расейскі авіяносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў» «караблём ганьбы», паведамляе Reuters.

Каментуючы знаходжанне расейскіх караблёў у водах Вялікабрытаніі, Фелан заявіў наступнае:

«Мы будзем уважліва сачыць за «Адміралам Кузняцовым», які прабіраецца назад у Расею, караблём ганьбы, місія якога толькі павялічыла пакуты сірыйскага народа», - заявіў брытанскі міністр.

Адзначым, што расейскі авіяносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў» у суправаджэнні некалькіх караблёў ВМС РФ увайшоў у брытанскія воды, вяртаючыся ў Расею пасля місіі ля берагоў Сірыі. Расейскую карабельную групоўку суправаджаюць караблі і самалёты NATO, якія адсочваюць яе перамяшчэнне.

У ліпені 2016 года, крыніца агенцтва ТАСС паведамляла, што Расея пастанавіла задзейнічаць авіяносец Адмірал Кузняцоў у Сірыі, каб лётчыкі патрэніраваліся наносіць ўдары з вылетамі з палубы карабля.

Падчас пераходу ў расейскіх караблёў узніклі праблемы з дазапраўкай. 26 кастрычніка МЗС Гішпаніі праз неадназначную рэакцыю NATO пастанавіла перагледзець дазвол для расейскіх караблёў на заход у порт горада Сэўта блізу Гібралтару. Пасля гэтага РФ адклікала свой запыт аб спыненні авіяноснай групы ў гішпанскім порце.

Пазней у Мінабароны РФ пачалі адмаўляць паведамленні аб планаваным заходзе на дазапраўку ў гішпанскі порт Сэўта, назваўшы іх дэзінфармацыяй.

З лістапада авіяносны крэйсер страціў з тэхнічных прычын два знішчальнікі.

Апошнія навіны