BE RU EN

Беларус патрапіў у дзясятку наймацнейшых на ЧЕ ў біятлоне

  • 25.01.2017, 16:07

Чэмпіянат Еўропы ў біятлоне стартаваў у Польшчы.

Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў заняў сёмае месца ў індывідуальнай гонцы на адкрытым чэмпіянаце Еўропы, які стартаваў сёння ў Польшчы, паведамляе tut.by.

Бачарнікаў (0+0+0+1) да апошняга прэтэндаваў на подыум, але доўга цэліўся падчас апошняга стрэлу, дзе спудлаваў. У адваротным выпадку ён заняў бы трэцяе месца.

Перамогу ж атрымаў расеец Аляксандр Логінаў (1+0+0+0), які вярнуўся пасля дыскваліфікацыі і апярэдзіў на апошнім коле балгарына Красіміра Анева (0+0+0+0). Трэцяе месца заняў суайчыннік Логінава Аляксей Слепаў (0+0+0+0).

У гонцы бралі ўдзел яшчэ два беларусы: Дзмітрый Абашаў (1+1+1+1) стаў 37-м, Раман Елятноў (1+2+2+2) - 77-м.

Апошнія навіны