BE RU EN

У Менску кіроўца тралейбуса працягнуў захраслага ў дзвярах мужчыну і з'ехаў з месца ДТЗ

  • 25.01.2017, 15:50

Кіроўца грамадскага транспарту нават не падышоў да пацярпелага.

У Менску на вуліцы Лабанка кіроўца тралейбуса заціснуў дзвярыма пасажыра і працягнуў некалькі метраў. Інцыдэнт трапіў на камеру відэарэгістратара, паведамляе tut.by.

Аварыя адбылася 24 студзеня блізу 13.30, на прыпынку каля «Мацерыка». На запісе відаць, як тралейбус №13 заціснуў дзвярыма мужчыну, які не паспеў выйсці, і пачаў рух.

Як паведаміў сведка ДТЗ, ён пасігналіў, а пасля таго, як кіроўца тралейбуса спыніўся, падышоў да яго і распавёў пра ўсё. Аднак той нават не падышоў да пацярпелага і з'ехаў з месца аварыі.

Са слоў пацярпелага, ён позна апамятаўся, што трэба выходзіць. У выніку таго, што адбылося мужчына сур'ёзна пашкодзіў руку - яна ўся была ў крыві.

Паводле інфармацыі ДАІ Фрунзенскага раёна, на месца ДТЗ інспектараў ніхто не выклікаў.

Апошнія навіны