BE RU EN

Беларускі эканаміст агучыў «формулу кахання»

  • 25.01.2017, 15:32

Выведзеная формула вылічэння ўзросту закаханых для ідэальных стасункаў.

Са слоў эканаміста Леаніда Заікі, шлюбаў павінна быць мінімум два, а жанчына - маладзейшай. На колькі - вылічваецца паводле формулы.

Леанід Заіка адзін выхоўвае 12-гадовага сына. Жонка, якая была маладзейшай на 19 гадоў, пайшла з жыцця пасля цяжкай хваробы. Пра формулу кахання эканаміст распавядае ў выпуску праграмы «Прыват з Валярынаю Куставай» на «Белсаце», прысвечанай выбітным пенсіянерам. Пры гэтым ён адзначыў, што формулу не складаў, проста выкарыстаў ідэі сваіх калегаў.

«Спачатку глядзіце на твар, потым на ногі [...], бераце калькулятар і лічыце: ідэальная формула суадносінаў узросту жанчыны і мужчыны - не толькі для шлюбу, але і для сяброўства або супольнай паездкі на адпачынак - гэта х: 2+7, дзе х - узрост мужчыны», - кажа ён.

Няцяжка заўважыць, што прапорцыя мяняецца штогод. А вось рэсурс рамантычнай закаханасці праходзіць праз 7 гадоў, кажа госць праграмы. І гэта Леаніда Заіку не хвалюе, бо ён уважае, што Беларусь даўно прыйшла да двухразовага шлюбу (два разы ў жыцці).

Апошнія навіны