BE RU EN

Жырыноўскі: Залішняя адукаванасць небяспечная рэвалюцыямі

  • 25.01.2017, 14:23

Верхавод ЛППР занепакоіўся, што падрастаючая моладзь больш адукаваная за яго і іншых дэпутатаў Дзярждумы.

Лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, выступаючы з трыбуны ў Дзяржаўнай думы ў сераду, 25 студзеня, перасцярог расейцаў пра небяспеку росту адукаванасці насельніцтва, відэа выступу размешчанае ў ягоным мікраблогу ў Twitter, паведамляе newsru.com.

Жырыноўскі прызнаў, што «адукацыя вельмі важная», аднак заявіў, што чым больш адукаваны народ, тым хутчэй будуць адбывацца рэвалюцыі.

«Маладое пакаленне больш адукаванае, чым мы з вамі», - канстатаваў дэпутат і адзначыў, што «ўсе аранжавыя рэвалюцыі ладзіць моладзь».

Акрамя таго, са слоў Жырыноўскага, высокаадукаваныя людзі не захочуць выконваць чорную работу, улады павінны будуць запрашаць больш мігрантаў і павялічыцца злачыннасць. А адукаваныя людзі, у сваю чаргу, пачнуць патрабаваць ад дзяржавы большай свабоды.

Апошнія навіны