BE RU EN

ФБР праслухоўвала размовы расейскага амбасадара і дарадцы Трампа

  • 25.01.2017, 9:05

Майкл Флін і амбасадар РФ у ЗША не раз стэлефаноўваліся ў дзень, калі Абама абвясціў пра новыя санкці супраць Расеі.

Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) праслухоўвала тэлефонныя размовы Майкла Фліна, дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Дональда Трампа, і расейскага амбасадара ў ЗША Сяргея Кісляка. Пра гэта паведамляе тэлеканал NBC са спасылкай на неназванага супрацоўніка амерыканскай выведкі (пераклад – gazeta.ru).

Тым не менш супрацоўнікі ФБР не знайшлі нічога «нядобрага» ў іх гутарцы. Са слоў крыніцы, праслухоўванне размовы не было фармальным расследаваннем або часткай больш буйнага.

Адзначаецца, што Кісляк і Флін, паводле звестак СМІ, неаднаразова стэлефаноўваліся — у тым ліку ў той дзень, калі экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў пра новыя санкцыі супраць Расеі ў сувязі з яе ўмяшальніцтвам у выбары.

Аднак прэс-сакратар Трампа Шон Спайсер сцвярджае, што дарадца амерыканскага прэзідэнта і расейскі амбасадар стэлефаноўваліся толькі адзін раз.

Апошнія навіны