BE RU EN

Беларускі праект трапіў на галоўную старонку папулярнага рэсурсу Product Hunt

  • 24.01.2017, 21:10

Беларусы з TaxiStartup паставілі перад сабой мэту дапамагчы службам таксі канкураваць з Uber і аўтаматызаваць іх бізнэс.

Кароткую інфармацыю аб праекце хлопцы змясцілі на Product Hunt — папулярным сярод інвестараў і журналістаў заходнім рэсурсе. І толькі за пару гадзін яны здолелі патрапіць на галоўную старонку дзякуючы галасам зацікаўленых наведвальнікаў сайта, піша onliner.by.

Па-першае, TaxiStartup прапануе службам таксі платформу, якая ўключае GPS-трэкінг, сістэму онлайн-рэзэрвавання самаходаў і дадатак на Android і iOS.

Па-другое, беларусы прапануюць таксапаркам прадаваць выклікі адзін аднаму. У прадукт уваходзяць праграма для пасажыра і кіроўцы, тэрміналы для прыймання гатоўкі і крэдытных картак, бонусная сістэма для пасажыраў, інтэлектуальная аўтаматычная чарга для размеркавання выклікаў, розныя тарыфы для 37 класаў аўтамабіляў ды іншае.

Праект ужо працуе ў 35 краінах свету на рынку перавозкі пасажыраў. Як пішуць распрацоўнікі на сайце Spark.ru, яны здалелі заняць лідарскія пазіцыі ў шмат якіх краінах свету: Францыя, Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Коста-Рыка, Пэру, Бахрэйн ды іншых.

Апошнія навіны