BE RU EN

Былы кіраўнік Еўрапарламенту стане спаборнікам Мэркель на выбарах

  • 24.01.2017, 19:57

Марцін Шульц мае намер балатавацца на пасаду канцлера Нямеччыны.

Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПГ), міністр эканомікі і віцэ-канцлер ФРГ Зігмар Габрыэль адмовіўся балатавацца на пасаду канцлера ФРГ, прапанаваўшы кандыдатуру на гэтую пасаду былога старшыні Еўрапарламента Марціна Шульца.

Аб гэтым Габрыэль паведаміў у інтэрв'ю часопісу Stern і газеце Die Zeit і пацвердзіў у аўторак, 24 студзеня, на пасяджэнні фракцыі СДПГ у бундэстагу, перадае «Нямецкая хваля».

Такім чынам, Шульц выступіць апанентам цяперашняй кіраўніцы ўрада Нямеччыны Ангелы Мэркель, якая будзе балатавацца на чацвёрты канцлерскі тэрмін ад кансерватыўнай Хрысціянска-дэмакратычнай уніі.

Са словах Габрыэля, узначаліць Сацыял-дэмакратычную партыю Нямеччыны таксама павінен Марцін Шульц.

Апошнія навіны