BE RU EN

Navi: Беларусаў падчас «Еўравізіі» ў Кіеве будзе шмат

  • 24.01.2017, 19:46

У дні правядзення конкурсу можа спатрэбіцца дадатковы цягнік Менск-Кіеў.

Магчыма, у дні правядзення конкурсу «Еўравізія-2017» спатрэбіцца дадатковы цягнік Менск-Кіеў, паведамілі tut.by Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка з NaviBand, якія прадставяць Беларусь на штогадовым песенным конкурсе Еўрапейскага вяшчальнага звязу.

«Нашы сябры ўжо рэзервуюць жыллё ў Кіеве», — кажуць выканаўцы і дадаюць, што адчуваюць каласальную падтрымку з усіх бакоў, а таму вераць, што беларусаў падчас «Еўравізіі» ў Кіеве будзе шмат.

Музыкі распавялі пра тое, як ім раяць змяніць песню і паводзіны на сцэне, чаму яны не стануць гэтага рабіць, а таксама аб тым, што ў той жа дзень, калі яны перамаглі на адборы на «Еўравізію», у іх выйшаў новы альбом.

«Белтэлерадыёкампанія» паабяцала выканаўцам поўную падтрымку: «Першае, што нам сказалі пасля фіналу, што нас не збіраюцца да чагосьці прымушаць або навязваць нам нейкіх людзей», — музыкі ўпэўненыя, што «Еўравізія» стане адным з самых яркіх момантаў у іх жыцці.

Апошнія навіны