BE RU EN

На Смаргоншчыне настаўнік абакраў вучня

  • 24.01.2017, 19:11

Настаўнік прысвоіў сабе дарагі гадзіннік школьніка.

Крымінальная справа за крадзеж распачатая ў Смаргонскім раёне ў дачыненні да настаўніка адной з мясцовых школ.

Як паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, у канцы мінулага тыдня старэйшыя класы займаліся фізічнай падрыхтоўкай у спартыўнай зале школы. Каб было зручна бегаць і скакаць, вучні пакінулі каштоўныя рэчы (гадзіннікі, крыжыкі, мабільныя тэлефоны) у інвентарным пакоі.

У канцы заняткаў адзін са школьнікаў забыўся там свой гадзіннік коштам блізу 200 даляраў. Гэтым і скарыстаўся настаўнік, які пакінуў нятанны аксэсуар сабе. Супрацоўнікі міліцыі вярнулі выкрадзеную рэч уладальніку.

Як адзначаюць ва УУС, крадзеж рэчаў настаўнікам у школьніка — «даволі рэдкі выпадак».

Апошнія навіны