BE RU EN

Невядомыя ўзламалі сайт Аляксандра Саладухі

  • 24.01.2017, 18:56

На афіцыйным сайце беларускага спевака з'явілася рэклама на японскай мове.

Раней сайт распавядаў пра Аляксандра Саладуху і ягоную музыку, паведамляе tut.by.

21 студзеня 2017 года, мяркуючы з кэшу Google, сайт пачаў на японскай мове рэкламаваць куплю абутку. Хутчэй за ўсё, гэта вынік узлому — хакеры размясцілі рэкламу і спасылкі, не разабраўшыся з аўдыторыяй рэсурсу.

ТАК ВЫГЛЯДАЎ САЙТ SOLODUHA.BY ДА ІНЦЫДЭНТУ

Цяпер змесціва сайта і зусім знікла, пры заходзе на яго карыстальнікі бачаць белы экран. Паводле звестак сэрвісу whois, апошняе абнаўленне на сайце адбылося 21 лістапада 2016.

Сам музыка быў не ў курсе аб праблемах з інтэрнэт-пляцоўкай. Аляксандр — сын спевака, які займаецца арганізацыяй канцэртаў, — таксама не ведаў пра інцыдэнт. «Не заўважаў. Абавязкова разбярэмся», — паабяцаў ён.

Апошнія навіны