BE RU EN

Менскае «Дынама» перамагло ў галасаванні за самы яскравы талісман Захаду

  • 24.01.2017, 18:38

Беларускі Зубр заняў першае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Закончылася галасаванне для выбару самага кідкага талісману ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, паведамляе «Прессбол».

Паводле вынікаў трох дзён галасавання першае месца заняў маскот менскага «Дынама» — Зубр. Другое месца дасталася Мядзведзю з «Лакаматыва», трэцяе — у талісмана «Северсталі», рысяняці Севы.

30 студзеня талісманы «Дынама» Мн, «Лакаматыва» і «Северсталі» пазмагаюцца за годнасць самага яскравага маскота КХЛ разам з пераможцамі галасавання ва Усходняй канферэнцыі, якое стартуе 24 студзеня.

Апошнія навіны