BE RU EN

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

  • 24.01.2017, 18:12

Некаторыя тыпы цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лютага.

Падаражанне закране прадукцыі ААТ Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Некаторыя тыпы цыгарэт Pall Mall вырастуць у кошце на 5 або 6 капеек, паведамляе БелТА.

На 6 капеек падаражэюць некаторыя тыпы цыгарэт Cooper і Velvet, на 5 капеек - асобныя тыпы цыгарэт Kent, Vogue і Rothmans, пры гэтым Rothmans Nano Blue падаражэе на 6 капеек.

На такую ж суму вырастуць у кошце і асобныя тыпы цыгарэт Oscar. Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА "Тытунь-Інвест".

Кошт некаторых тыпаў цыгарэт Mevius і Winston вырасце на 5 капеек. На такую ж суму стануць даражэйшымі некаторыя тыпы цыгарэт Glamour. Падвысяцца кошты імпартных цыгарэт. Так, некаторыя тыпы цыгарэт Richmond і Rothmans стануць даражэйшымі на 5 капеек, а асобныя тыпы Aroma Rich - на 10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты тытунёвых вырабаў.

Апошнія навіны