BE RU EN

Яшчэ адно дзіця пацярпела ад расейскага антыбіётыка

  • 24.01.2017, 16:50

Гэта ўжо трэці выпадак за тыдзень вельмі негатыўнай рэакцыі на цэфтрыаксон.

У Ганцавіцкую цэнтральную раённую лякарню з анафілактычным шокам пасля ўвядзення прэпарата «Цэфтрыаксон» трапіла 12-гадовая дзяўчынка, піша БелТА.

Выпадак адбыўся 20 студзеня. Школьніца захварэла на гнойную ангіну. Участковы педыятр выпісаў дзіцяці прэпараты «Цэфтрыаксон» і «Лідакаін». Увечары маці стала самастойна ўводзіць дачцэ лекі, у гэты час дзяўчынцы стала дрэнна. У яе было абцяжаранае дыханне, затым яна страціла прытомнасць.

Спалоханая жанчына выклікала хуткую дапамогу. Медыкі прыбылі праз пяць хвілін. Яны аператыўна надалі дзяўчынцы дапамогу, вывеўшы яе з анафілактычнага шоку, затым даставілі ў рэанімацыю.

Цяпер дзяўчынка пераведзеная ў дзіцячае аддзяленне, дзе ёй лечаць ангіну.

Нагадаем, гэта далёка не першы выпадак негатыўнай рэакцыі на антыбіётык «Цэфтрыаксон».

У той жа дзень, 20 студзеня, 11-гадовы жыхар Барысава 20 студзеня трапіў у рэанімацыю пасля ін'екцыі цэфтрыаксона расейскай вытворчасці і беларускага лідакаіна, якая была зроблена дзіцяці ў хатніх умовах.

Раней 16 студзеня 31-гадовая жыхарка вёскі Цюрлі Маладзечанскага раёна прыйшла ў фельчарска-акушэрскі пункт (ФАП) з падазрэннем на вострую рэспіраторную вірусную інфекцыю. Паводле інфармацыі следчых, медыкі прапанавалі пацыентцы таблетку, але яна намагала на ін'екцыю прэпарата і неўзабаве пасля гэтага памерла.

Апошнія навіны