BE RU EN

Актывісты дамагаюцца скасавання незаконных штрафаў і пабораў

  • 24.01.2017, 11:44

Ініцыятарам акцыі стаў былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.

Шэраг менскіх грамадскіх актывістаў, аб'яднаных у ініцыятыву «Крок да закона», пачалі збор подпісаў пад заявай у дзяржаўныя і міжнародныя інстанцыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Падставай для гэтага сталі назапашаныя штрафы для грамадска-палітычных актывістаў», - паведамляе адна з ініцыятараў збору подпісаў беларуская рэжысёрка Вольга Мікалайчык:

- Паводле нашых звестак, сёння блізу 150 тысяч даляраў за 2016 год судова-прававая сістэма Беларусі патрабуе ад беларускіх актывістаў за ўдзел у мірных мітынгах і пікетах. Больш за 577 пастаноў выпісана на аплату штрафаў беларускімі актывістамі. Гэта катастрофа, гэта правал міжнароднай палітыкі ў дачыненні да Беларусі».

Сярод ініцыятараў збору подпісаў - былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.

«Фактычна дзяржава прымяняе эканамічны тэрор у дачыненні да грамадскіх актывістаў», - адзначыў ён.

Апошнія навіны