BE RU EN

Інтэрнэт хочуць зрабіць недаступным для беларусаў?

  • 24.01.2017, 9:50

Улады падрыхтавалі план рэзкага падаражання паслуг электрасувязі.

У Беларусі да 2020 года плануецца забяспечыць 100% аплату выдаткаў насельніцтвам за паслугі электрасувязі.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь №18, у якой выкладзена Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады, піша kv.by.

У дакуменце сказана, што аказанне паслуг электрасувязі і паштовай сувязі плануецца давесці да самаакупнасці ўжо праз 3 гады з улікам зніжэння выдаткаў на іх надаванне.

Нагадаем, што так званы «падатак на інтэрнэт», які быў уведзены ў Беларусі з 1 красавіка 2016 года, прадугледжвае павелічэнне ПДВ на паслугі электрасувязі да 25%. Павышэнне стаўкі адбілася на канчатковых спажыўцах, бо большасць аператараў мабільнай сувязі і інтэрнэту пераклала ношу на сваіх кліентаў.

З 1 студзеня 2017 года аналагічны падатак пачаў дзейнічаць у дачыненні да ўсіх паслуг электрасувязі, бо першапачаткова падвышаная стаўка ўжывалася ў дачыненні да паслуг, якія аказваюцца абанентам.

Апошнія навіны