BE RU EN

Мараку вярнулі кінутую ў акіян 34 гады таму бутэльку з цыдулкай

  • 23.01.2017, 17:26

Сувенір з мінулага прыемна здзівіў амерыканскага марака ў адстаўцы.

Жыхар Фларыды Рон Хэрбст атрымаў назад бутэльку з цыдулкай, якую ён кінуў у Атлантычны акіян у 1983 годзе, піша viknaodessa.od.ua.

Хэрбст служыў тады малодшым афіцэрам на караблі USS Coral Sea, які ў той час знаходзіўся ў плаванні ў Атлантычным акіяне. У цыдулцы, якую ён выкінуў за борт у пластыкавай бутэльцы, утрымліваліся каардынаты карабля, а таксама дата, ягонае імя і адрас, паведамляе Sioux City Journal. Праз год бутэлька была знойдзеная на беразе адной з выспаў архіпелага Фларыда-Кіс сямейнай парай з Арканзаса, якая праводзіла там свой адпачынак. Яны, зрэшты, не сталі шукаць тады Хэрбста, а пакінулі бутэльку сабе. Толькі ў канцы мінулага года, рыхтуючыся да пераезду, яны знайшлі бутэльку сярод рэчаў і на гэты раз звязаліся з Хэрбстам праз ягоную старонку ў Facebook.

Прыемна здзіўлены адстаўны марак цяпер збіраецца перадаць бутэльку ў музей марской авіяцыі ў горадзе Пенсакола, дзе ён цяпер жыве.

Апошнія навіны