BE RU EN

«Белавія» затрымала вылеты некалькіх рэйсаў

  • 23.01.2017, 17:08

Праз надвор'е авіякампанія адклала вылет рэйсаў з Бялграда, Амстэрдама і Львова.

На онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» з'явілася паведамленне пра затрымку рэйсаў «Белавія» з Бялграда, Амстэрдама і Львова, паведамляе БелТА.

У прэс-службе авіякампаніі патлумачылі, што затрымка адбылася праз варункі надвор'я. Цяпер усе самалёты ўжо вылецелі ў кірунку Менска.

Раней паведамлялася, што кампанія «Аэрафлот - расейскія авіялініі» 23 студзеня скасавала рэйс SU1842 з Масквы ў Менск вылетам а 15.15, а таксама зваротны рэйс SU1843 з Менска ў Шарамеццева.

Апошнія навіны