BE RU EN

Запазычанасці прадпрыемстваў выраслі да $700 мільёнаў

  • 23.01.2017, 14:14

Запазычанасць прадпрыемстваў за газ і цяпло- і электраэнэргію прадаўжае расці.

За энэргію і газ запазычанасць суб'ектаў гаспадарання на ўнутраным рынку Беларусі складае блізу $700 млн. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энэргетыкі Вадзім Закрэўскі, піша БелТА.

«Запазычанасці за газ на ўнутраным рынку складаюць блізу $300 млн. Ёсць запазычанасць за цеплавую і электрычную энэргію блізу $400 млн», - сказаў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, гэтая запазычанасць павялічваецца. У гэтай сітуацыі для выплаты запазычанасці даводзіцца прыцягваць крэдыты на папаўненне абаротных сродкаў.

«Прадпрыемствы Міністэрства энэргетыкі вымушаныя браць крэдыты і забяспечваць своечасовыя разлікі з вонкавым пастаўшчыком энэрганосьбітаў», - канстатаваў ён.

Закрэўскі адзначыў, што Мінэнэрга мае намер і ў далейшым прытрымлівацца жорсткай палітыкі ў дачыненні да неаплатнікаў, аж да адключэння электраэнэргіі.

Апошнія навіны