BE RU EN

Еўра падаражэў на таргах у Менску

  • 23.01.2017, 12:45

На валютных таргах 23 студзеня беларускі рубель знізіўся да валюты краін «еўразоны».

Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Паводле вынікаў таргоў курс еўраў вырас на 0,0075 рубля (0,36%) да 2,0786 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,935 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0089 рубля (0,27%) і склаў 3,2514 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны