BE RU EN

Фотафакт: Арыгінальнае «развязанне» ад віцебскіх камунальнікаў

  • 23.01.2017, 9:37

Выйсці з пад'езда жыхары цяпер змогуць толькі на «пятай кропцы» або па пояс у гурбе.

Незвычайны падыход да бяспекі пешаходаў праявілі на вуліцы Люднікава. Тут, мабыць, наважылі, што хадзіць па лесвіцы – слізка, ды і дах размешчаны занадта блізка, лядзяш яшчэ на галаву ўпадзе. Таму лесвіцу ў двор перакрылі, а для выгоды людзей расчысцілі такі ж заледзянелы пандус, піша «Витебский курьер».

На жаль, народ «выгоды» не ацаніў і катацца з горкі не захацеў: тут пратапталі сцяжыну праз гурбу.

Цікава, ці можна было б вырашыць гэтую праблему якім-небудзь іншым спосабам?

Фото Анастасии Вереск
Фото Анастасии Вереск
Фото Анастасии Вереск
Фото Анастасии Вереск

Апошнія навіны