BE RU EN

Мікалай Чарнавус: Адказ «дармаедаў» улады атрымаюць на Кастрычніцкай плошчы

  • 23.01.2017, 9:16

Актывіст з Баранавічаў сабраў ужо больш за 500 подпісаў за скасаванне дэкрэта аб «дармаедах».

У Баранавічах адзін толькі Мікалай Чарнавус-малодшы сабраў больш за 500 подпісаў нязгодных, паведамляе «Белсат».

Яго бацька на днях браў удзел у Беларускім нацыянальным кангрэсе. Там вырашылі з сабранымі подпісамі адправіцца ў Менск у лютым.

«Выйсці на Кастрычніцкую плошчу з караваем, з патрабаваннем да Лукашэнкі, каб ён скасаваў гэты ўказ, і з усімі подпісамі, якія валанцёры збяруць за месяц, – кажа Чарнавус-старэйшы. – Мы да яго з хлебам, а калі ён у нас – каменем, то ён атрымае адказ».

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Апошнія навіны