BE RU EN

Трампа запрасілі наведаць Наваградак

  • 22.01.2017, 22:00

Запрашэнне з віншаваннямі Дональду Трампу з Музея габрэйскага супраціву ў Наваградку ўжо адпраўленае.

Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу перададуць запрашэнне наваградскага музея пабываць у Беларусі, паведамляе БелТА.

Тут гатовыя прыняць і яго самога, і ўсю ягоную сям'ю. «Іванка і Джэрад (Трампавы дачка і зяць) мерыліся тут пабываць, а Чарльз Кушнер (сват Трампа) абяцаў перадаць запрашэнне прэзідэнту ЗША асабіста», - паведамілі ў эфіры АНТ.

«Гэта ж не першая наша перапіска з Чарльзам, і адказ я атрымала даслоўна за лічаныя сэкунды. Адказ быў - так, я перакажу ўсім нашыя сямейнікам. У Чарльза вельмі цёплае стаўленне да Наваградка. Бо гэта вельмі тыпова для габрэяў - менавіта так ставіцца да гісторыі сваёй сям'і, да сваіх каранёў», - распавяла стваральніца Музея габрэйскага супраціву ў Наваградку Тамара Вяршыцкая.

Як паведамлялася раней, дакументы, знойдзеныя ў архівах Беларусі, пацвярджаюць беларускія карані зяця прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Апошнія навіны