BE RU EN

У Румыніі праходзяць масавыя пратэсты супраць амністыі

  • 22.01.2017, 21:31

Удзельнікі мітынгу патрабуюць скасаваць указ аб амністыі і памілаванні для карумпаваных чыноўнікаў.

Шматтысячныя акцыі пратэсту праходзяць у самых вялікіх гарадох Румыніі. Пра гэта паведамляе «Укрінформ».

Арганізатарам акцыі выступіла грамадская арганізацыя «Карупцыя забівае».

«Мы знаходзімся тут, каб патрабаваць ад урада скасавання ўказу аб амністыі і памілаванні, у выніку якога на волі могуць апынуцца шмат карумпаваных чыноўнікаў, асуджаных ужо судовых інстанцыяй», - заявіў адзін з арганізатараў акцыі пратэсту.

Як паведамляецца, мітынгоўцы скандуюць «Злачынцы маюць сядзець у турме», «Хочам Румынію без злачынцаў» ды іншыя лозунгі.

Апошнія навіны