BE RU EN

Трамп пасля пратэстаў заявіў пра права на выказванне меркавання

  • 22.01.2017, 19:01

Прэзідэнт ЗША заявіў, што прызнае права людзей выказваць сваё меркаванне праз мірныя акцыі пратэсту.

Пра гэта ён напісаў з сваім Twitter.

«Мірныя пратэсты з'яўляюцца адметнай асаблівасцю нашага дэмакратычнага грамадства. Калі я не заўсёды згодны з імі, я прызнаю права людзей выказваць сваё меркаванне», — напісаў Трамп.

Пратэсты пачаліся 20 студзеня, у дзень інаўгурацыі Трампа. Яны адбыліся ў некалькіх гарадах ЗША, а таксама ў Бэрліне, Лондане, Парыжы, Рыме, Вене, Жэневе, Амстэрдаме, Парыжы, Сіднэі, Мельбурне і Токіё.

Пасля праведзеных акцый Трамп напісаў у Twitter, што ў яго «склалася ўражанне», быццам выбары прайшлі «толькі што». «Чаму гэтыя людзі не галасавалі?» — спытаў у сваім паведамленні Трамп.

Апошнія навіны