BE RU EN

Маржы з усёй Еўропы з'ехаліся ў Менск

  • 22.01.2017, 18:56

II Адкрыты чэмпіянат Беларусі ў спартыўным зімовым плаванні прайшоў у Менску ў гэтыя выходныя.

Спецыяльна для спаборніцтваў прарэзалі лёд Камсамольскага возера, дзе абсталявалі басейн 25 м х 18 м. У месцах распілоўвання лёд быў таўшчынёй 26 сантыметраў. Тэмпература вады цяпер усяго +2 градуса, паведамляе «Белсат».

У адрозненне ад леташняга чэмпіянату, калі да беларусаў далучыліся ў асноўным расейцы, у гэтым годзе акрамя нашых усходніх суседзяў у Менск прыехалі спартоўцы з 6-і краін – Аўстрыі, Бэльгіі, Латвіі, Польшчы, Францыі ды Эстоніі.

Для гарантавання бяспекі на турніры дзяжурылі дзве машыны хуткай дапамогі і лекары Менскай гарадской арганізацыі ТВВ. Для ўдзельнікаў былі абсталяваныя спецыяльныя лазні, цёплыя купелі, намёты, раздзявальні і цеплавыя гарматы.

Апошнія навіны