BE RU EN

У Латвіі спецслужба будзе сачыць за паездкамі чыноўнікаў у Беларусь

  • 22.01.2017, 18:04

Паліцыя бяспекі Латвіі запатрабавала ў рыжскай Думе інфармацыю аб выправах службовых асоб у Беларусь ды іншыя краіны.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Такога кшталту інфармацыя патрэбная для контрвыведкі і забеспячэння рэжыму выканання дзяржаўных таямніц у муніцыпальных установах, растлумачылі ва ўстанове.

5 студзеня выканаўчы дырэктар Рыгі Юрыс Радзевіч на запыце Паліцыі бяспекі аддаў загад работнікам самакіравання і дэпутатам сталічнай думы падрыхтаваць інфармацыю аб запланаваных у 2016 годзе выправах у Беларусь, Расею ды іншыя краіны СНД і Кітай, а таксама сабраць звесткі аб афіцыйных і неафіцыйных паездках у гэтыя рэгіёны, якія ўжо былі.

Паводле звестак агенцтва BNS, такі запыт рыжская Дума атрымала ўпершыню.

Апошнія навіны