BE RU EN

Міліцыя ачапіла банк Масква-Мінск

  • 22.01.2017, 16:58

Супрацоўнікі міліцыі ачапілі будынак галоўнага офіса банка Масква-Мінск, які знаходзіцца на вуліцы Камуністычнай у сталіцы.

Аб гэтым паведамляе mail.ru.

Да будынка банка пад'ехалі два міліцэйскія аўтамабілі, чацвёра супрацоўнікаў праваахоўных органаў у шаломах і бронекамізэльках сталі каля ўваходаў у банк.

Міліцыянты знаходзіліся на месцы блізу 20 хвілін, затым яны з'ехалі.

Паведамляецца, што гэтыя падзеі ніяк не звязаныя з дзейнасцю банка.

«Сёння банк працуе ў штатным рэжыме, у нас усё ў парадку, ніякіх надзвычайных здарэнняў не адбылося», — сказаў прадстаўнік банка.

Апошнія навіны