BE RU EN

Папа Рымскі перасцярог ад з'яўлення новага Гітлера

  • 22.01.2017, 15:24

Папа Францішак распавёў, чым небяспечныя новыя правыя папулісты ў Еўропе.

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы Францішак I правёў паралелі паміж цяперашнім умацаваннем пазіцый папулісцкіх рухаў у Еўропе і гістарычнымі падзеямі ў Нямеччыне ў пачатку 1930-х гадоў. Тады на фоне эканамічнага крызісу і высокага ўзроўню беспрацоўя значна ўзмацніліся пазіцыі правых партый. Аб гэтым кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы заявіў у інтэрв'ю гішпанскай газеце El Pais, паведамляе Deutsche Welle.

«Гітлер не захапіў уладу, волю народа, і ён прынёс народу велізарныя страты. Падчас крызісу мы часта не ў стане цвяроза думаць», - папярэдзіў Францішак.

1933 год у Нямеччыне быў «тыповым», бо краіна перажывала крызіс і шукала ідэнтычнасць, мяркуе Папа. «А тады прыйшоў гэты харызматычны лідар і паабяцаў даць ім (немцам. - Рэд.) ідэнтычнасць. Але ён даў ім скажоную ідэнтычнасць, і нам вядома, што здарылася потым», - адзначыў Францішак.

На думку пантыфіка, людзі «з дапамогай сцен і калючага дроту спрабуюць абараніцца» ад тых, хто, як яны мяркуюць, пагражае «адабраць іх ідэнтычнасць». Хоць гэта і не азначае, што нацыянальныя мяжы не варта кантраляваць, адзначыў Папа рымскі.

Краіны, якім пагражае тэрарызм, маюць падставы нават для жорсткага кантролю, падкрэсліў Францішак, таксама адзначыўшы, што «ніводная краіна не пазбаўляе сваіх грамадзян права на дыялог з суседзямі».

У той жа час кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы заклікаў Еўропу рабіць больш для інтэграцыі ўцекачоў. Інакш еўрапейскай супольнасці можа пагражаць фармаванне новых гета, падобных камуне Маленбэк у Брусэлі, населенай пераважна выхадцамі з афрыканскіх краін, падкрэсліў Францішак.

Апошнія навіны