BE RU EN

Гамельчукі ўступілі ў барацьбу з дэкрэтам «аб дармаедах»

  • 21.01.2017, 19:46

Збор подпісаў за скасаванне абсурднага дэкрэта праходзіць каля буйных гандлёвых цэнтраў і ў іншых людных месцах.

Ініцыятывай заняўся жыхар Гомеля Дзмітрый Сабураў. Дэкрэт закрануў сям'ю Дзмітрыя: у 2015 годзе ён працаваў няпоўны год, а яго маці, якая працавала 30 гадоў на адным з прадпрыемстваў, скарацілі, таму яна таксама рызыкуе папоўніць шэрагі «дармаедаў».

У сацыяльных сетках ён убачыў, што збіраць подпісы пачалі ў Баранавічах. Ён звязаўся з мясцовым актывістам Мікалаем Чарнавусам, даведаўся падрабязнасці, раздрукаваў бланкі і пачаў збор. Цяпер яму дапамагае яшчэ адзін аднадумец.

Са слоў Дзмітрыя, людзі актыўна падпісваюцца за скасаванне абсурднага дэкрэта.

«Падабаецца, як нашы грамадзяне актыўна падтрымліваюць скасаванне дэкрэта №3. Свядомасць расце. Падпісваліся і тыя, хто зараз працуе і не атрымліваў паведамленні з падатковай», - кажа гамяльчук.

Цяпер Дзмітрый вядзе свой канал на Youtube пад назвай «Дармаед у дэкрэце».

Нагадаем, Беларускі Нацыянальны Кангрэс праводзіць 17 лютага, у 18:00 Марш абураных беларусаў.

Таксама кампанія збору подпісаў за скасаванне дэкрэта №3 пачалася 17 студзеня. За чатыры дні петыцыя за скасаванне дэкрэта аб «дармаедах» сабрала амаль 11 тысяч подпісаў.

Апошнія навіны