BE RU EN

Супрацоўнікаў БелАЭС выпраўляюць на стажыраванне ў Новаваронеж

  • 21.01.2017, 15:46

Супрацоўнікі Беларускай АЭС выправіліся на стажыраванне ў цэнтр падрыхтоўкі пры Новаваронежскай атамнай станцыі ў Расеі.

Навучанне пройдзе эксплуатацыйны персанал розных цэхаў, а таксама кіраўнікі змены станцыі і блокаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Росатома»

У першай плыні стажыраванне пройдуць 30 спецыялістаў, усяго цягам года – 159 чалавек. Гэта эксплуатацыйны персанал рэактарнага, турбіннага, хімічнага, электрычнага цэхаў, цэха цеплавой аўтаматыкі, а таксама кіраўнікі зменаў.

Навучальны курс складаецца з тэорыі і практыкі. Спачатку стажорам апавядуць пра асаблівасці праекта АЭС-2006 (паводле якога будуюць станцыю ў Астраўцы), пазней навыкі адпрацуюць на працоўных месцах у цэхах і поўнамаштабным трэнажоры 6-га энэргаблока Новаваронежскай АЭС. Акрамя таго, персанал разбярэцца ў арганізацыйных момантах сваіх пасадаў.

«У ліку персаналу Беларускай АЭС цяпер пераважна былыя супрацоўнікі цеплавых электрастанцый Беларусі, а таксама АЭС Расеі і Украіны, – апавядае кіраўнік Міжнароднага цэнтра падрыхтоўкі персаналу Аляксандр Качан. – Для спецыялістаў, якія працавалі на ЦЭЦ, у праграме навучання будзе зроблены асаблівы акцэнт на тлумачэнні фізікі ядзернага працэсу і асаблівасцях эксплуатацыі рэактарнага абсталявання. Для спецыялістаў, у якіх ужо ёсць досвед працы ў атамнай галіне і якія, безумоўна, выдатна разбіраюцца ў працэсе эксплуатацыі АЭС, у праграме будуць тлумачыцца асаблівасці праекта блокаў з ВВЭР-1200».

Як паведамляе прэс-служба «Расатама», у 2016 годзе навучанне прайшлі 72 супрацоўніка Беларускай АЭС.

Апошнія навіны