BE RU EN

Ва Узбекістане вызвалілі паводле амністыі 40 тысячаў зняволеных

  • 21.01.2017, 15:40

Пастанову пра амністыю прыняла верхняя палата парламента з нагоды 24-й гадавіны прыняцця канстытуцыі Узбекістана.

Ва Узбекістане вызваленыя паводле амністыі блізу 40 тысячаў зняволеных, паведамляе ў суботу, 21 студзеня, агенцтва "Інтэрфакс".

Пастанова пра амністыю была прынятая верхняй палатай узбекскага парламента ў кастрычніку 2016 года ў сувязі з 24-й гадавінай прыняцця канстытуцыі краіны.

Згодна з пастановай Сената пра амністыю, ад пакарання былі вызваленыя, сярод іншых, 5408 жанчын, 893 асобы, якія не дасягнулі 18 гадоў і 1045 мужчынаў старэйшыя за 60 гадоў. Яшчэ 144 чалавекі амніставаныя праз стан здароўя.

Апошнія навіны