BE RU EN

Відэа гатавання папкорну ў запаволенай здымцы стала хітом сеткі

  • 21.01.2017, 15:22

Незвычайны ролік знялі пры тысячакратным запаволенні часу.

У YouTube апублікавалі новае хітовае відэа: на ім у запаволенай здымцы паказалі працэс гатавання папкорну, у якім зерні кукурузы адкрываюцца ў тысячу разоў павольней, чым у рэальным часе.

Для стварэння роліка выкарыстоўвалі камеру Phantom v2512, якая здольная здымаць відэаролікі на хуткасці да 30 тыс. кадраў за секунду, што забяспечвае 1250-кратнае запаволенне.

За тыдзень пасля публікацыі гэтае відэа на канале Warped Perception набрала больш як 1,3 млн праглядаў.

Апошнія навіны