BE RU EN

Пяскоў: Немагчыма проста выдаліць ракеты з Калінінграда

  • 21.01.2017, 13:34

Расейскія ракеты застануцца ў Калінінградзе.

Яны там будуць знаходзіцца да таго часу, пакуль не высветляцца планы стварэння «антырасейскага» супрацьракетнага комплексу ў Еўропе, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на інтэрв'ю «Бі-бі-сі».

«Немагчыма проста прыбраць гэтыя ракеты з Калінінграда, не ведаючы, ці будуць планы стварэння антырасейскага супрацьракетнага комплексу скасаваныя на еўрапейскім кантыненце», – сказаў ён.

Апошнія навіны