BE RU EN

Пра Navi на «Еўравізіі»: Перамагла беларуская мова

  • 21.01.2017, 13:21

Як на навіну рэагуюць у сацыяльных сетках.

– Дзякуй за мову і за песню! – пішуць прыхільнікі на старонцы Naviband у Фэйсбуку, паведамляе kp.by.

– Гэта неверагодна крута і абсалютна сумленна, што ім аддалі перамогу і далі магчымасць прэзентаваць Беларусь на Еўравізіі!

– Сёння перамагла ідэя беларускай мовы і нацыянальнага каларыту! Яны з першага дня сваёй творчасці былі і застаюцца шчырымі фанатамі краіны, у якой жывуць, для іх Беларусь – гэта не шэрая i невясёлая безнадзейнасць...

Былі і тыя, хто да апошняга не верыў у іх перамогу: "Выдатна, што на мове. Шкада, што праляцяць..."

А вось што напісалі прадстаўнікі Naviband на сваёй старонцы ў фэйсбуку пасля перамогі.

– Сябры, гэта неверагодна! Вялiкi дзякуй вам! Без вас нiчога не было б! Мы зробiм усё што ад нас залежыць! Запрашаем вас на нашу анлайн-сустрэчу сёння а 20-й на нашым канале ютуба, дзе вы зможаце задаць сваё пытаннi, мы крыху паспяваем i проста правядзем гэтую гадзіну разам!

Апошнія навіны