ААТ «Даламіт»: дзе нянек многа, там дзіця бязнога
- 21.01.2017, 12:48
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў звярнуўся да тэмы мадэрнізацыі ААТ «Даламіт», якое ён наведаў асабіста.
Прадпрыемства рэспубліканскай уласнасці трапіла ў становішча, калі, як той казаў, дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Матэрыяльна-тэхнічная база знаходзіцца ў дрэнным стане, абсталяванне састарэла і не адпавядае сучасным патрабаванням, пішуць “Витебские вести”.
Энэрганосьбіты ў структуры сабекошту прадукцыі займаюць блізу 60%. Праз пад'ём узроўню вады ў Дзвіне падтапляюцца кар'еры, што адбіваецца на эканоміцы прадпрыемства.
Штомесяц "Даламіт" дадаткова плаціць за электраэнэргію, выдаткаваную на адпампоўку вады. Пры ўсіх складанасцях летась атрыманая прыстойная выручка – больш за 500 млрд недамінаваных рублёў.
Пакідаць прадпрыемства на волю лёсу небяспечна, таму што без даламітавай мукі немагчыма эфектыўна працаваць на зямлі. У выніку прынятая пастанова шукаць інвестара. На рэканструкцыю неабходна 30 – 35 млн даляраў.