BE RU EN

Navi з беларускай песняй прэзентуе краіну на «Еўравізіі – 2017»

  • 21.01.2017, 0:34

Гурт набраў максімальную колькасць балаў ад гледачоў і прафесійнага журы.

Беларусь на «Еўравізіі – 2017» прэзентуе Navi з песняй «Гісторыя майго жыцця».

Фінал конкурсу пройдзе 13 траўня ў Кіеве.

Нагадаем, што ў параўнанні з мінулым годам правілы адбору крыху змяніліся. Тады прадстаўніка Беларусі выбіралі толькі гледачы, але з гэтага года падключылася і прафесійнае журы.

У складзе журы было дзесяць чалавек. Узначаліў яго Валерый Дайнека, які спяваў у ансамблі «Песняры», а цяпер спявае ў ансамблі «Беларускія песняры».

У фінал нацыянальнага адбору выйшлі 13 выканаўцаў. Паводле вынікаў праведзенага лёсавання, яны выступілі ў наступным парадку: гурт «Июль», Аляксандра Ткач, Уладзіслаў Курасаў, гурт Navi, Issak Nightingale (сольны праект расейскага спевака Вадзіма Капусціна); Kattie, гурты Nuteki і Napoli, Мікіта Ходас, Анжаліка Пушнова, Анастасія Шавярэнка, гурты Lermont x Julis і «Proвокация».

Апошнія навіны