BE RU EN

Тры расейскія спецыялісты прэтэндуюць на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі

  • 20.01.2017, 21:08

Найбліжэйшым часам яны правядуць перамовы з федэрацыяй футбола.

Паводле інфармацыі «Беларусь 5», узначаліць каманду Беларусі могуць расейскія спецыялісты Мікалай Пісараў, Аляксандр Барадзюк або Валерый Карпін.

Найбліжэйшым часам яны правядуць перамовы з федэрацыяй футбола, паведамляе «Трыбуна».

Раней першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар'ян паведаміў аб тым, што прадстаўнікі Карпіна не звярталіся з прапановай у федэрацыю.

Нагадаем, сёння стала вядома аб тым, што вядомы ўкраінскі спецыяліст Віктар Скрыпнік правёў перамовы з прадстаўнікамі АБФФ.

Апошнія навіны