BE RU EN

Святлана Калінкіна: Грамадскі ціск ды страйкі прычыняцца да скасавання дэкрэту аб «дармаедах»

  • 20.01.2017, 19:09

Палітычны аналітык адзначыла важнасць рэакцыі грамадства ў барацьбе з дэкрэтам аб «дармаедах».

- Нашая ўлада нарабіла ў гэтай краіне столькі памылак, але не ўмее выпраўляць свае памылкі. Аднак грамадскі ціск з удзелам прафзвязаў, палітыкаў, простых людзей такія італійскія страйкі, калі людзі проста будуць адмаўляцца заплаціць, трымаючы дулю ў кішэні, - гэта можа прывесці да таго, што так ці інакш гэтая пастанова аб аплаце падатку будзе перагледжаная, заявіла ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» Святлана Калінкіна.

Нагадаем, Беларускі Нацыянальны Кангрэс праводзіць 17 лютага, а 18:00 акцыю пратэсту супраць дэкрэту «аб дармаедах».

Апошнія навіны